Энтані Блінкен (злева) са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Фота: Leah Millis/Pool Photo via AP

Энтані Блінкен (злева) са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Фота: Leah Millis/Pool Photo via AP

У той жа час ЗША па-ранейшаму занепакоеныя магчымым супрацоўніцтвам з Масквой прыватных кітайскіх фірмаў, як сказаў Блінкен. Паводле ягоных слоў, гэтыя кампаніі здольныя пастаўляць Расіі тэхналогіі, якія пасля выкарыстоўваюцца ёю для працягу вайны ва Украіне. У сувязі з гэтым Блінкен папрасіў кітайскае кіраўніцтва «быць вельмі пільным у гэтым пытанні».

На сустрэчы з Блінкенам старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай паважае інтарэсы ЗША і не стане «кідаць ім выклік», аднак Пекін разлічвае, што і Вашынгтон будзе прытрымлівацца аналагічнай пазіцыі.

Сі адзначыў, што «ў цяперашні час міжнародная супольнасць у цэлым занепакоеная статус-кво кітайска-амерыканскіх стасункаў», таму краінам варта выкарыстоўваць агульныя інтарэсы і адмовіцца ад практыкі пагроз на карысць «мірнага суіснавання і дружалюбнага супрацоўніцтва». Лідар КНР падкрэсліў, што ад гэтага залежаць будучыня і лёс чалавецтва.

У адказ Блінкен заявіў, што ЗША не імкнуцца да новай халоднай вайны і не маюць намеру мяняць сістэму Кітая. Асобна ён адзначыў, што Вашынгтон не падтрымлівае незалежнасць Тайваня.

Чытайце таксама:

Кітай абвяргае інфармацыю аб пастаўках сваіх узбраенняў Рамзану Кадыраву

Кітай патрабуе пакінуць за Расіяй акупаваныя тэрыторыі Украіны — WSJ

Кітай аддаў перавагу Туркменістану перад Расіяй у буйным трубаправодным праекце — СМІ

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0