Фота: Newsmaker.md

Фота: Newsmaker.md

Рашэнне прынялі ў адпаведнасці з чацвёртым пунктам 41 артыкула Канстытуцыі, які абвяшчае: «Партыі і іншыя грамадска-палітычныя арганізацыі, мэты або дзейнасць якіх скіраваныя супраць палітычнага плюралізму, прынцыпаў прававой дзяржавы, суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Малдова, лічацца неканстытуцыйнымі», як паведамляе newsmaker.md.

Старшыня КС Нікалае Рошка сказаў, што з моманту вынясення гэтага рашэння партыя «Шор» лічыцца расфармаванай.

«Ніводны з дакументаў гэтай партыі, прынятых пасля вынясення рашэння, не мае юрыдычнай сілы. Міністэрства юстыцыі павінна сфармаваць камісію па ліквідацыі партыі «Шор» для выключэння яе з дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб», — сказаў ён.

Старшыня таксама паведаміў, што дэпутаты гэтай партыі працягнуць свой мандат, аднак у якасці незалежных народных выбраннікаў без права на далучэнне да іншых фракцый.

Аналагічная сітуацыя з прадстаўнікамі партыі ў органах мясцовага кіравання ўсіх узроўняў, уключаючы Гагаузію.

***

Партыя была створаная ў 1998 годзе і першапачаткова называлася рух «Раўнапраўе». У 2016 годзе яе ўзначаліў бізнэсовец Ілан Шор, і яна змяніла назву на «Шор». У 2020 годзе Ілан Шор быў абвешчаны ў міжнародны вышук па справе аб крадзяжы 1 млрд даляраў з банкаўскай сістэмы краіны. У 2023 годзе Шора прысудзілі завочна да 15 гадоў турмы, пазбавілі дэпутацкага мандата і запатрабавалі экстрадаваць з Ізраіля, дзе ён знаходзіцца з 2019 года.

У 2022 годзе, пасля расійскага ўварвання ва Украіну, партыя «Шор» пачала актыўна ўзаемадзейнічаць з расійскімі ўладамі, дэпутаты наведалі Маскву і наладзілі міжпартыйныя кантакты. Пасля гэтага партыя арганізоўвала пратэсную дзейнасць супраць улады ў Малдове. У ліпені 2022 года Марыну Таўбер (фактычная лідарка «Шора» ўнутры рэспублікі) абвінавацілі ў атрыманні сродкаў для партыі ад арганізаваных злачынных груп і фальсіфікацыі бухгалтарскай справаздачнасці; у 2023 годзе яе затрымалі ў аэрапорце Кішынёва і змясцілі пад хатні арышт, а парламент пазбавіў яе дэпутацкага імунітэту.

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2