Рыгор Лепс. Фота з яго інстаграма

Рыгор Лепс. Фота з яго інстаграма

«Кампанія Makao Luxury Village Resort, якая падала сваю канцэртную пляцоўку для арганізацыі выступу Рыгора Лепса, прыняла пастанову разарваць дамову з арганізатарамі канцэрта ў аднабаковым парадку», — заявілі ў кампаніі.

На мінулым тыдні расійскія артысты Рыгор Лепс, Мікалай Баскаў, Юлія Бараноўская, Уладзімір Кісялёў і Юрый Антонаў паабяцалі выплачваць па 1 млн рублёў (прыкладна 12 500 даляраў) за кожны падбіты ўкраінскі танк Abrams і Leopard, як нагадвае «Новая газета. Еўропа».

Пасля гэтага казахстанцы выступілі супраць канцэрта Лепса.

«Я заклікаю ўсіх патрабаваць адмены канцэрта гэтага артыста. Ніводзін ціын з нашых кішэняў не павінен пайсці на знішчэнне Украіны», — заявіла журналістка Дзінара Егеўбаева.

Таксама на канцэрт паскардзіўся актывіст Турар Кусаін. Ён скіраваў афіцыйную заяву ўладам з просьбай «не праводзіць канцэрт гэтага Z-артыста на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан».

Клас
48
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0