Фота: David Keaton / AP

Фота: David Keaton / AP

Камітэт абароны парламента Швецыі дапускае, што Расія можа здзейсніць вайсковы напад на краіну. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы камітэта, як паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на шведскі тэлеканал SVT.

У парламенцкім дакладзе, які павінен быць апублікаваны ў панядзелак, адзначаецца, што хоць расійскія сухапутныя войскі знаходзяцца ва Украіне, нельга выключаць нападу на Швецыю.

«Расія таксама яшчэ больш знізіла парог прымянення вайсковай сілы і дэманструе высокую схільнасць да палітычных і ваенных рызык. Здольнасць Расіі праводзіць аперацыі з выкарыстаннем Ваенна-паветраных сіл, Ваенна-марскіх сіл, зброі далёкага радыусу дзеяння або ядзернай зброі супраць Швецыі застаецца нязменнай», — гаворыцца ў дакуменце.

Па даных тэлеканала, у дакладзе тлумачыцца новая абаронная дактрына Швецыі, у аснове якой ляжыць сяброўства ў NATO, у адрозненне ад папярэдняй дактрыны, якая абапіралася на супрацоўніцтва з іншымі паўночнымі краінамі і ЕС.

Швецыя спрабуе ўмацаваць сваю абарону і падала заяўку на ўступленне ў NATO ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Пакуль толькі Турцыя і Венгрыя не ратыфікавалі заяўку на ўступленне Швецыі ў альянс.

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг раней чарговы раз заявіў, што Швецыя выканала ўсе патрабаванні для ўступлення ў NATO, і выказаў надзею, што гэта адбудзецца да саміту ў Вільні.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0