Уладзімір Гаўрылаў. Скрыншот відэа

Уладзімір Гаўрылаў. Скрыншот відэа

Украіна перахоплівае ініцыятыву на вайне, а Расія абараняецца, але для перамогі патрабуецца дальнабойнае высокадакладнае ўзбраенне далёкасцю да 200 км, цытуе словы намесніка міністра абароны Уладзіміра Гаўрылава «Украінская праўда».

«Усе нашы ваенныя планы рэалізуюцца ў адпаведнасці з ацэнкамі. Галоўнае ў сучаснай вайне — гэта валоданне сітуацыяй, каб ведаць становішча праціўніка, а таксама мець магчымасці наносіць высокадакладныя ўдары на далёкія адлегласці. Гэта значыць мець зброю, якая здольная паражаць праціўніка на далёкасці да 200 км».

Ён нагадаў, што Украіна знаходзіцца на шляху да атрымання самалётаў, якія будуць абараняць украінскае неба ад расійскіх ракет.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2