Burrata Salad

Салата з буратай і памідорамі. Фота: Andrew Bui / delish.com

Як адзначае аўтар рэцэпта, стваральнік кулінарных кніг Кэйсі Эльзас, сакрэтны складнік гэтай салаты — час.

Пакіньце памідоры і зялёную цыбулю пастаяць паўгадзіны, каб таматы пусцілі сок і змякчылі цыбулю. За гэты час бурата якраз нагрэцца да пакаёвай тэмпературы, што дазволіць раскрыцца яе багатаму смаку.

Вам спатрэбіцца:

  • 4 вялікія салодкія памідоры, нарэзаныя колцамі,
  • 1 зялёная цыбуля, дробна нарэзаная,
  • марская соль,
  • свежамолаты чорны перац,
  • 2 ст. л. аліўкавага алею,
  • 2 ст. л. чырвонага віннага воцату,
  • 2 шарыкі бураты, асушаныя, пакаёвай тэмпературы,
  • нарэзаны свежы базілік,
  • хрумсткі хлеб для падачы.

 

Як гатаваць:

  1. Змяшайце памідоры і цыбулю; запраўце 1 чайнай лыжкай солі і 1 чайнай лыжкай перцу. Апырскайце алеем і воцатам. Дайце пастаяць, пакуль памідоры не пусцяць вадкасць, а цыбуля-шалот не стане мяккай, каля 30 хвілін.
  2. Спачатку выкладзіце таматы з цыбуляй пластамі на вялікую талерку, а потым бурату ў цэнтр памідораў і раскрыйце рукамі. Пасыпце базілікам, зялёнай цыбуляй, соллю і перцам. Падавайце з хлебам.

 

Больш рэцэптаў:

Салата з бурака і сыру фета — ідэальны баланс салодкага і салёнага

Грыль — гэта не толькі абвугленыя каўбаскі. Падборка небанальных рэцэптаў

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0