Расійскія мабілізаваныя. Фота ілюстрацыйнае

Расійскія мабілізаваныя. Фота ілюстрацыйнае

На Камчатцы ў Расіі вайсковы суд асудзіў да двух з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму двух вайскоўцаў, якія адмовіліся ехаць на вайну ва Украіну, паведамляе «Украінская праўда».

Вайсковец Аляксандр Сцяпанаў адмовіўся ехаць ва Украіну 18 студзеня 2023 года, знаходзячыся ў штабе адной з вайсковых частак на Камчатцы.

Другі вайсковец, Андрэй Міхайлаў 21 студзеня адмовіўся выконваць аналагічны загад камандзіра, знаходзячыся ў клубе адной з вайсковых частак Петрапаўлаўска-Камчацкага.

Іх прызналі вінаватымі ў невыкананні загаду камандавання ў перыяд мабілізацыі.

З верасня 2022 года да канца красавіка 2023 года ў расійскія вайсковыя суды паступіла 1064 крымінальных справы ў дачыненні да вайскоўцаў, якія самавольна пакінулі месца службы, адмовіліся выконваць загад або дэзерціравалі.

У верасні 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб папраўках у Крымінальны кодэкс, якія павялічылі турэмныя тэрміны за пакіданне месца службы і дэзерцірства ва ўмовах баявых дзеянняў і мабілізацыі. Першая крымінальная справа была распачатая ў снежні 2022 года ў Мурманску.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2