У прэс-рэлізе Funke Mediengruppe матэрыял назвалі безгустоўным і такім, які не адпавядае стандартам журналістыкі. «Гэты артыкул ніколі не павінен быў з'яўляцца», — заявіла Б'янка Польман, выканаўчы дырэктар Funke.

Яна таксама прынесла прабачэнні сям'і Шумахера, якая раней планавала падаваць у суд.

15 красавіка на вокладцы часопіса Die Aktuelle была надрукаваная фатаграфія чэмпіёна Формулы-1 з загалоўкам «Міхаэль Шумахер: першае інтэрв'ю». Крыніцай інтэрв'ю быў пазначаны сайт, «які мае дачыненне да штучнага інтэлекту». 

Шумахер, сяміразовы чэмпіён «Формулы-1», у снежні 2013 года атрымаў сур'ёзную траўму, калі катаўся на лыжах у Альпах, і дактары, паколькі баяліся за яго жыццё, увялі яго ў стан штучнай комы.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0