Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Хімічныя антыпірэны — гэта кампаненты, якія дадаюцца ў матэрыялы арганічнага паходжання з вогнеахоўнай мэтай. Яны дазваляюць запаволіць ці ўвогуле прадухіліць пажар, але пры гэтым могуць негатыўна ўплываць на здароўе. Каб абысці гэты недахоп, даследчыкі з Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША вывелі новы сорт бавоўны, які здольны самастойна гаснуць пасля сутыкнення з полымем.

З дапамогай геномнага аналізу ўжо існуючых гатункаў бавоўны навукоўцы выявілі, што некалькі генаў могуць адказваць за вогнеўстойлівасць. Гэтыя гены стварылі фенатып, які адпавядае розным узроўням вогнеўстойлівасці ці «здольнасці цеплавыдзялення». Чым меншая здольнасць цеплавыдзялення, тым больш вогнеўстойлівы матэрыял.

Даследчая група выкарыстала 11 гатункаў бавоўны, якія не гараць, каб вывесці 10 новых ліній з рознай здольнасцю цеплавыдзялення. Затым даследчыкі правялі выпрабаванні на гарэнне з тканінай, размешчанай пад вуглом 45 градусаў, і выпрабаванні паказалі, што чатыры новыя сарты з самай нізкай здольнасцю цеплавыдзялення былі здольныя самастойна гаснуць пасля ўздзеяння полымя. Праца была апублікавана ў PLOS One.

Матэрыял, выраблены з новых гатункаў бавоўны (унізе), самастойна гасне пасля ўздзеяння агню / Gif: Thyssen et al., 2023, PLOS ONE, CC0

Матэрыял, выраблены з новых гатункаў бавоўны (унізе), самастойна гасне пасля ўздзеяння агню / Gif: Thyssen et al., 2023, PLOS ONE, CC0

«Выкарыстанне гэтых ліній для распрацоўкі камерцыйных гатункаў стварае магчымасць павысіць бяспеку баваўняных вырабаў пры адначасовым зніжэнні эканамічнага і экалагічнага ўздзеяння хімічных антыпірэнаў», — сказаў аўтар даследавання Браян Кондан.

Гэтыя вогнеўстойлівыя гатункі могуць змяніць сітуацыю ў тэкстыльнай прамысловасці. Сёння спробы зрабіць тканіну з антыпірэнам уключаюць прымяненне хімічных рэчываў, што зніжаюць здольнасць матэрыялу да ўзгарання: вогнеўстойлівыя хімічныя рэчывы дадаюцца ў многія тканіны, прынамсі, з 1970-х гадоў, распавядае Gizmodo. У той час як некаторыя з іх былі зняты з рынку, гэтыя хімічныя рэчывы не так лёгка расшчапляюцца і могуць назапашвацца ў арганізме чалавека і жывёл, што патэнцыйна можа прывесці да эндакрынных парушэнняў, рэпрадуктыўнай таксічнасці і раку. Новыя ж гатункі бавоўны могуць быць выкарыстаны для вырабу тканін і вырабаў, якія будуць валодаць натуральнай вогнетрываласцю.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0