Гэта ўжо другі выпадак за апошні час масавага захворвання гульцоў беларускіх хакейных клубаў.

19 з 25 гульцоў склада хакейнага клуба «Брэст» маюць розныя прастудныя захворванні і не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах.

Як паведамляе «Прессбол», у сувязі з гэтым матч Адкрытага чэмпіянату Беларусі ў экстралізе паміж «Брэстам» і «Нёманам» пераносіцца з 25 кастрычніка на 7 снежня.

Нагадаем, што ў кастрычніку востры вірус паразіў мінскі клуб «Керамін» — захварэлі адразу 20 гульцоў.
У сувязі з захворваннем хакеістаў матч Адкрытага чэмпіянату Беларусі ў экстралізе паміж «Шахцёрам» і «Керамінам» таксама быў перанесены на пазнейшы тэрмін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?