Памятным медалём «Міленіум Літвы» Саюз мастакоў Беларусі адзначыў найбольш значных культурных дзеячаў краіны.

Аляксей Марачкін і Мікола Купава з памятнымі медалямі

Аляксей Марачкін і Мікола Купава з памятнымі медалямі

«Гэтым медалём Саюз мастакоў ушанаваў найбольш выбітных асобаў, якія працуюць на ніве нацыянальнай гісторыі, нацыянальнай культуры. Гэта не дзяржаўная ўзнагарода, але мы такім чынам выказвае падзяку сваім калегам і аднадумцам»,

— адзначыў першы намеснік старшыні Саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Медалём узнагароджаны пісьменнікі Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, музыка Віктар Скарабагатаў, гісторыкі Анатоль Грыцкевіч, Алесь Краўцэвіч, літаратуразнаўца Адам Мальдзіс, мастакі Гаўрыла Вашчанка, Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч, Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Уладзімір і Міхась Басалыгі, Уладзімір Вішнеўскі. Пасмяротна ўганаравалі Міхася Раманюка і Яўгена Куліка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?