Так выглядаў Саакашвілі ў момант арышту

Так выглядаў Саакашвілі ў момант арышту

Так выглядае цяпер

Так выглядае цяпер

Нагадаем, што ў турму Саакашвілі трапіў 1 кастрычніка 2021 года, калі вярнуўся ў Грузію. Суд пастанавіў, што за кратамі ён павінен правесці мінімум пяць гадоў.

Саакашвілі моцна хворы, прынамсі так ён выглядае на відэа. Яго прыхільнікі кажуць, што экс-прэзідэнт ужо не можа самастойна хадзіць.

У канцы лістапада дэпутаты, якія наведвалі Саакашвілі ў клініцы, паведамілі пра яго шакавальны стан: замест звычайна звышэнергічнага чалавека наведвальнікаў сустрэў паўшкілет, у якога дэфармаваны суставы, ён не валодае адной рукой, з цяжкасцю ходзіць і размаўляе, тэмпература ў яго трымаецца на ўзроўні 37,5. Палітык схуднеў на 40 кілаграмаў і важыць прыкладна 70 кг.

Дактары выявілі ў яго каля 20 хвароб.

Таксама спецыялісты лічаць, што дзіўныя сімптомы Саакашвілі, якія не зніклі ў клініцы, выкліканыя атручваннем цяжкімі металамі.

Экспертыза пацвердзіла наяўнасць у арганізме барыю, вісмуту і ртуці. Даследаванне праводзіў амерыканскі таксіколаг Дэвід Сміт. Ён схіляецца да таго, што атрутныя рэчывы, уключаючы ртуць і мыш'як, трапілі ў яго арганізм пасля таго, як Саакашвілі пасадзілі ў турму. Грузінскія ўлады настойваюць на тым, што атручванне адбылося з-за электронных цыгарэт.

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
10
Абуральна
40