Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць суп з запечаных памідораў з бульбай у сыры, вам спатрэбіцца:

  • 4 бульбіны (бярыце вялікія і доўгія)
  • 2 кілаграмы вялікіх і доўгіх памідораў, разрэзаных напалову
  • трохі масла
  • 2 сталовыя лыжкі смятаны
  • маленькі пучок зялёнай цыбулі (дробна яе парэжце)
  • 200 грамаў казінага сыру ці рыкоты (можаце замяніць на мяккі тварог)
  • 1 узбітае курынае яйка
  • 1 галоўка часнаку, разрэзаная напалову гарызантальна
  • 2 вялікія чырвоныя цыбуліны, ачышчаныя і разрэзаныя на чатыры часткі
  • некалькі галінак свежага чабору (ці сухі чабор на выбар)
  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • соль і молаты чорны перац
  • 250 мілілітраў булёну з гародніны (па жаданні)
  • 100 мілілітраў вяршкоў з 10—20 працэнтамі тлушчу (па жаданні)
  • некалькі кропель вустэршырскага соусу (па жаданні)
  • некалькі кропель бальзамічнага воцату (па жаданні).
  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
  2. Запякайце бульбу проста на рашотцы духоўкі на працягу 90—115 хвілін ці да гатоўнасці.
  3. Тым часам пакладзіце памідоры, часнок, чырвоную цыбулю і чабор (калі выкарыстоўваеце свежы) у вялікую форму для запякання і прыпраўце на смак соллю і молатым чорным перцам. Апырскайце алеем і запякайце ў духоўцы 40—50 хвілін. Дастаньце з духоўкі і адстаўце ўбок, каб астудзіць.
  4. Разамніце часнок тыльным бокам відэльца і здыміце скуру. Перакладзіце запечаныя памідоры, цыбулю, часнок і чабор у кухонны камбайн ці блэндар і здрабніце да аднароднасці.
  5. Калі суп занадта густы, пераліце яго ў вялікую каструлю і развядзіце булёнам ці вяршкамі. Калі жадаеце, дадайце крыху вустэршырскага соусу ці бальзамічнага воцату.
  6. Дастаньце бульбу з духоўкі і, утрымліваючы гарачую бульбіну кавалкам тканіны ці сурвэткай, разрэжце кожную напалову і дастаньце з яе мякаць. Збярыце мякаць з усіх бульбін у асобнай місцы.
  7. Дадайце да бульбяной мякаці масла, смятану, зялёную цыбулю і сыр, перамяшайце. Дадайце туды ж узбітае яйка, зноў перамяшайце.
  8. Прыпраўце на смак соллю і молатым чорным перцам, пакладзіце сумесь у выемкі ў бульбінах. Пакладзіце бульбіны на бляху і выпякайце іх у духоўцы 15—20 хвілін ці пакуль бульба не стане залаціста-карычневай і не пакрыецца хрумсткай корачкай.
  9. Перад падачай разагрэйце суп і разліце яго па талерках (павінна атрымацца чатыры порцыі). Падавайце кожную порцыю з дзвюма палавінкамі бульбы.

Рэцэпт на выхадныя. Суп-пюрэ з батату — лёгкая ў гатаванні экзотыка

Хочаце захоўваць яблыкі дома? Вось як гэта рабіць, каб яны не згнілі

Рэцэпт на выхадныя. Кекс з бурака — незвычайна і нечакана смачна

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2