Скрыншот відэа «Пула першага»

Пра што ён казаў, цытуем паводле «Пула першага».

Гібрыдная вайна

«Што тычыцца той сітуацыі, якая складваецца вакол і ўнутры Беларусі — гэта толькі вяршыня айсберга. Менавіта вы ведаеце глыбіню і адваротны бок ўсіх сродкаў і метадаў ўздзеяння, накіраваных на нас. Такіх, як інспіраванне дзяржаўнага перавароту, арганізацыя тэрарыстычных актаў, акцый па застрашванні насельніцтва, правядзенне агрэсіўнай інфармацыйнай вайны, спробы разбурыць эканоміку. Словам, гібрыдная вайна. Менавіта такія войны ў сучасную эпоху будуць ва ўсіх кропках нашай планеты, калі будуць. І канчатковая кропка гэтай гібрыднай вайны, вядома ж, ваенная агрэсія. Пакуль мы да гэтага не дайшлі».

Санкцыі

«Нашу эканоміку, як і раней, будуць выпрабоўваць санкцыямі. Але мы можам іх пераадолець, мы іх пераадольваем».

Інфармацыйная агрэсія

«Спробы запалохаць людзей і схіліць да здрады, каб дэзарганізаваць працу найбольш буйных прамысловых прадпрыемстваў, аб'ектаў транспарту, энергетыкі, сувязі, будуць працягвацца. Інфармацыйная агрэсія будзе павялічвацца. На дыскрэдытацыю дзяржавы ў вачах насельніцтва кінутыя велізарныя рэсурсы».

«Хацеў бы выдзеліць асобна тыя спробы кібератакі, якія прадпрымаліся супраць нас. Гэта падобна да біялягічнай зброі, і яшчэ нават больш магутнай. Не трэба ні танкі, ні кулямёты, ні ракеты высокадакладныя. Дастаткова здзейсніць масаваныя кібератакі на эканамічныя аб'екты, суб'екты любой краіны. І гэтага будзе дастаткова, каб перавярнуць краіну. Таму гэтаму кірунку барацьбы і КДБ, і іншым структурам трэба надаць асаблівую ўвагу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0