40-гадовая загадчыца касы аддзела інкасацыі са студзеня 2021 года па люты 2022-га выкрала са сховішча банка 2600 даляраў і 13800 еўра.

Гэта выявілася пры праверцы сумак інкасацыі. Жанчына забірала з іх грошы, а ўзамен клала сувенірныя купюры.

Заведзеная крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Жанчыне пагражае да 12 гадоў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0