На жанчыну склалі пратаколы за адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 11.3 КаАП — наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці. Ёй інкрымінавалася нанясенне краме шкоды памерам 18 рублёў 53 капейкі ў першы вечар, 22 рублі 36 капеек у другі і 17 рублёў 39 капеек — у трэці.

На судзе жанчына заявіла, што ела прадукты з-за таго, што была галоднай, намеру пашкодзіць маёмасць не мела і хацела разлічыцца, але прадаўцы адмаўляліся яе абслугоўваць, бо не было маскі.

Тое, што пакупніца прасіла разлічыць, пацвердзілі і супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі ў краму праз канфлікт.

У выніку пасля разгляду гэтай справы суд Пастаўскага раёна прыйшоў да высновы, што ў дзеяннях жанчыны няма складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 11.3 КаАП, бо ў яе не было прамога намеру на пашкоджанне маёмасці, і спыніў справу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0