«Калі мы прыбылі да месца выкліку, мужчына знаходзіўся з вонкавага боку балкона на пятым паверсе: адной рукой ён трымаўся за створку рамы, а другой — за адліў, — распавёў начальнік варты пажарнай аварыйна-ратавальнай часткі № 5 Аляксей Галееў. — Мужчына паўтараў, што няма сіл ужо больш трымацца. Мы хутка развярнулі аўталесвіцы, я падняўся да яго і за рукі, ногі дапамог яму забрацца ўнутр балкона».

Мужчына не пацярпеў. Падрабязнасцей, як ён апынуўся ў такім становішчы, не паведамляецца. Яго даставілі ў бальніцу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0