112.by
Дапамога патрабавалася заціснутым у кабіне аўтобуса кіроўцу і маладому чалавеку. Падабрацца да людзей не было магчымасці, расказалі ратавальнікі. Таму адразу з дапамогай лябёдкі адцягнулі Audi.
Затым першым вызвалілі маладога чалавека, які знаходзіўся справа ад кіроўцы. Яго ногі былі заціснутыя панэллю аўтобуса і сядзеннем. Для дэблакіроўкі кіроўцы таксама быў выкарыстаны гідраўлічны інструмент. Мужчына быў у прытомнасці, яго твар быў моцна пашкоджаны, а ногі прыціснутыя рулявой калонкай і панэллю. Абодва выратаваныя былі перададзеныя брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Таксама ў выніку здарэння пацярпеў кіроўца Audi.