Жонка Андрэя расказала, што каля 17-й гадзіны ён паехаў на ровары на прагулку, а яна з двума дзецьмі засталася дома. Даволі хутка Андрэй вярнуўся з чатырма мужчынамі ў цывільным.

«Адзін, які, верагодна, быў галоўным, прадставіўся Іванам. Ні хто яны, ні адкуль, не паведамілі. Мне загадалі ісці ў іншы пакой і займацца дзецьмі, не перашкаджаць. Ператрус быў даволі «інтэлігентны» — мае рэчы і рэчы дзяцей не чапалі. Забралі ўсю тэхніку і тэлефон Андрэя, мой мабільны тэлефон і мой планшэт, грошы. Андрэю загадалі апранацца і ісці з імі. З рэчаў нічога не дазволілі ўзяць з сабой, акрамя запасных штаноў. Сказалі, што забіраюць яго ненадоўга, на пару дзён», — расказала жонка Андрэя Алеся Рак.

Яна падпісала паперу з пералікам забраных рэчаў. На якой падставе затрымалі мужа, Алеся не ведае.

Сям'я Андрэя Кузнечыка жыве ў Менску, у іх двое малых дзяцей. Андрэй філолаг паводле адукацыі, апантаны раварыст.

Вечарам у чацвер быў узламаны тэлеграм-канал «Свабоды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0