Учора паведамлялася, што ў чатырохзоркавым гатэлі ў егіпецкай Хургадзе атруціліся больш за 40 чалавек. 

У бальніцу звярнуліся 40 чалавек, сярод іх двое непаўналетніх беларуса, паведамляе МЗС Беларусі. У бальніцы ім аказалі патрэбную дапамогу, хутка яны будуць выпісаныя.

Па распараджэнні пракуратуры гатэль зачынены на нявызначаны тэрмін за парушэнне норм санітарнай бяспекі, усіх турыстаў рассялілі па іншых гасцініцах. Шэф-кухара гатэля затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0