Паведамленне аб пажары паступіла 19 кастрычніка ў 01.50. На месца неадкладна выехалі падраздзяленні МНС. Першыя ратавальнікі прыбылі ўжо праз 3 хвіліны. З акна на чацвёртым паверсе ішоў дым, адбылося задымленне ў калідоры. Гарэнне адбывалася ў палаце кардыялагічнага аддзялення, абслугоўваючы персанал у адпаведнасці з інструкцыямі пачаў эвакуацыю пацыентаў.
Пажар быў аператыўна ліквідаваны работнікамі МНС. Пашкоджаны ложак, пасцельныя прыналежнасці і тумбачка. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца, меркаваная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
0
0
0
0
0
0