Перад 100-годзьдзем «Нашай Нівы» напрошваюцца параўнаньні таго рэжыму і гэтага. Пры цару Мікалаю ІІ асобныя нумары канфіскоўваліся, іншыя выходзілі зь белымі плямамі цэнзуры, але цар не забараняў распаўсюду беларускіх газэтаў.

У італьянцаў ёсьць прымаўка cosa cara, сosa rara — дарагую рэч цяжка здабыць. Найперш прашу цярпеньня. Сыстэма самараспаўсюду наладжваецца. На момант здачы гэтага нумару 99 працэнтаў папярэдняга тыражу разышліся. Што не дайшло — тое пераважна непаўніня адрасоў і чалавечыя памылкі. Тыраж друкуем з запасам, кожны страчаны асобнік кампэнсуем. Газэта часам ідзе доўга. Непазьбежна будуць і збоі: «ідэалягічны праціўнік» ня дрэмле.

Гэты нумар «НН» працягвае традыцыю спэцыяльных дасье — ён прысьвечаны Падляшшу і паўстаў, дзякуючы нашым калегам зь беластоцкай «Нівы», што запрасілі групу нашаніўцаў да сябе. Рэпартажы пісаліся ў лістападзе, а выходзяць друкам акурат пасьля сустрэчы ў Гайнаўцы Аляксандра Мілінкевіча з польскім прэм’ерам Казімежам Марцінкевічам, пра што мы таксама інфармуем . Ня ўсе матэрыялы з вандровак трапілі ў газэту. Іншыя можна прачытаць на адмысловым сайце, створаным па выніках праекту www.polszcza.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0