В. Пасадцы, Віл. губ. Вялейск. пав. Здарылася сёлета, што даў я майму таварышу ў мястэчку Вязынь (Вялейск. пав.) некалькі нумароў «НН». Праз колькі тыдняў ізноў мы ўбачыліся, ажно ён просіць яшчэ газэты. Аказалася, што ён даў іх штырніку, каторы ганяе плыты па Нёмане ў Коўну і Вільню. Гэты чалавек, сабраўшы сваю хеўру штырнікоў — каля 30 чалавек, у ночы на беразе Нёману ля вогнішча чытаў ім «НН». «Шмат гарэлкі, — казаў ён, — выпілі б яны за гэту пару, але знайшлося лякарства!..»

Зьмітрок Бядуля

«НН». 1911. №2. 13 студзеня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0