Паводле звестак супрацьпажарнай службы рэгіёна, агонь знішчыў 90% усіх будынкаў вёскі, у тым ліку медыцынскі пункт і паліцэйскі ўчастак. Населены пункт у спешцы пакінулі каля тысячы жыхароў, у якіх з-за імклівага пашырэння агню на зборы было не больш за 15 хвілін. Паліцыя паведамляе, што частка жыхароў дагэтуль не выйшла на сувязь.

У Брытанскай Калумбіі бушуюць 26 лясных пажараў. Загады на эвакуацыю атрымалі сотні хатніх гаспадарак. Аб ахвярах і пацярпелых інфармацыі не паступала.

З канца мінулага тыдня ў правінцыях Альберта, Брытанская Калумбія, некаторых раёнах правінцыі Саскачэван, а таксама ў паўднёвых частках арктычных тэрыторый краіны — Юкона і Паўночна-Заходніх тэрыторый — усталявалася анамальная спякота. Слупкі тэрмометраў тут днём дасягаюць адзнакі 40-45 градусаў. У некаторых раёнах спякота пачала спадаць у аўторак, але ў шэрагу месцаў пратрымаецца да канца тыдня.

У сераду паведамлялася, што ў Брытанскай Калумбіі прынамсі 486 чалавек маглі стаць ахвярамі анамальнай спякоты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0