Таксама ім забаранілі на год наведваць спартыўныя мерапрыемствы і ўстановы, паведамляе тэлеграм-канал zozhteam.

Хлопцаў затрымалі ў суботу на спаборніцтвах па трыятлоне ў Мінску. Пасля ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім яны на фоне дзяржаўнага сцяга расказваюць, за што яны маглі быць затрыманыя, а таксама просяць прабачэння за свае ўчынкі.

Адзін з іх сказаў, што выгукнуў «Жыве Беларусь» групе людзей з чырвона-зялёнымі сцягамі, другі паказаў ім «дызлайк», а трэці крыкнуў «Жыве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0