Але чаму такое адбываецца, ці не павінны кампаненты той жа «Спутнік V» ці кітайскай вакцыны ад Sinopharm па змоўчанні быць адкладзеныя камплектам на аднаго чалавека?

Ілюстрацыйнае фота. Аўтар: Надзея Бужан

Ілюстрацыйнае фота. Аўтар: Надзея Бужан

У мінскай паліклініцы №38, дзе людзі сёння сутыкнуліся з гэтай праблемай, нам не змаглі канкрэтна адказаць на пытанне: «Адбылася нейкая бязглуздзіца. Звычайна калі мы запрашаем чалавека на першую прышчэпку, то другая адбудзецца абавязкова па раскладзе. Але тут другі кампанент не давезлі своечасова. Нам абяцалі, што яго перададуць у паліклініку да канца тыдня. Мы будзем паведамляць пра гэта грамадзянам па тэлефоне».

Усім, хто хоча паскорыць працэс, у Мінздароўя раяць звяртацца ў цэнтральную паліклініку вашага раёна, якая звычайна раздае вакцыны ў іншыя медустановы і можа скаардынаваць, дзе яшчэ можна прышчапіцца (для Кастрычніцкага раёна і 38-й паліклінікі гэта, напрыклад, 3-я цэнтральная бальніца), а таксама ў мясцовыя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

«Па апошніх даследаваннях, інтэрвал паміж увядзеннем двух кампанентаў можа быць павялічаны да 90 дзён, — заспакойвае «Нашу Ніву» адзін з эпідэміялогаў. — Першы кампанент і другі — рознага складу, іх нават разліваюць неадначасова, таму і паступаць у паліклінікі яны могуць у розны час».

Згодна з апошнімі звесткамі, у Беларусі толькі 619 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Каля 329 тысяч грамадзян прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0