Гудкоў затрыманы на 48 гадзін да абрання меры стрымання. Ён праходзіць падазраваным па справе, якая расследуецца па артыкуле «Прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману або злоўжывання даверам».

Віну Гудкоў не прызнае.

Яму можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Агора» Павел Чыкаў, адвакаты якой прадстаўляюць інтарэсы Гудкова, пацвердзіў інфармацыю аб тым, што палітык стаў падазраваным па справе і затрыманы на двое сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0