«У. Макей яшчэ раз пацвердзіў поўную транспарэнтнасць беларускага боку і гатоўнасць да адкрытага ўзаемадзеяння з адпаведнымі міжнароднымі структурамі, уключаючы прадастаўленне ім усёй неабходнай дакладнай інфармацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Суразмоўцы абмеркавалі таксама актуальныя пытанні двухбаковых адносін і сітуацыю ў рэгіёне. Узгоднены графік рэгулярных кантактаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі на найбліжэйшую перспектыву.