«Сёння ўжо зразумела, што гэта сапраўды людзі, якія здзейснілі подзвіг. Паводле папярэдніх даных па расшыфроўцы «чорных скрыняў — самапісцаў», — сказаў Лукашэнка.

Ён расказаў, што падчас палёту ў Як-130 практычна імгненна адзін за адным адмовілі розныя ўзроўні сістэмы кіравання. Тым не менш пілоты змаглі адвесці самалёт ад яшчэ большай бяды і адвесці яго на адзіны свабодны ўчастак зямлі паміж жылымі дамамі. «Пілоты не катапультаваліся. Як паказваюць скрыні, яны змагаліся да канца. Проста аднаго з іх катапультай выкінула падчас удару аб зямлю. Яны змагаліся да канца, разумеючы, што ў іх і часу не было. І разумелі, што бяда будзе, калі самалёт упадзе на жылыя кварталы. Загінулі два проста гераічныя чалавекі», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што людзі ў пераважнай большасці выказалі спачуванні сем'ям і папрасіў Наталлю Качанаву адсачыць, каб сем'і загінулых не аказаліся пакрыўджанымі ў гэтай сітуацыі. У аднаго з пілотаў засталіся трое дзяцей.

«На жаль, як вы заўважылі, ёсць у нас і іншыя людзі. Іх інакш як мярзотнікамі не назавеш, — працягнуў Лукашэнка. — Учора нашы СМІ агучылі некаторых з іх, посціліся яны, як звычайна, на сваіх гэтых старонках і гэтак далей. Я папрашу: перадайце старшыні КДБ — падключыцеся і па максімуме выявіце гэтых мярзотнікаў і далажыце. Вы зразумейце, калі здарыцца не дай бог бяда ў краіне, кажучы мовай мінулай Вялікай Айчыннай вайны, гэта — будучыя паліцаі, якія будуць паліць, забіваць, не шкадуючы нікога. Мы іх павінны ведаць у твар. Я кажу гэта адкрыта, каб у нашым грамадстве разумелі — гэта мярзотнікі».

Расказваем пра лётчыкаў Нічыпорчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0