ДАІ
18-гадовы кіроўца БМВ на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся з «Пежо» 61-гадовага жыхар Ліды, паведамляе ДАІ.
У бальніцу дастаўленыя 5 чалавек. Пасля агляду медыкамі 55-гадовую пасажырку БМВ адпусцілі дадому. Кіроўцу і яшчэ адну пасажырку шпіталізавалі.
Таксама ў бальніцы аказалася і сямейная пара з «Пежо».
Усе людзі былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
0
0
0
0
0
0