У Баткенскай вобласці знаходзіцца рабочая група на чале з першым віцэ-прэм'ерам краіны, паведаміў Жапараў. Па яго словах, ачаг напружанасці згашаны, сітуацыя ўрэгуляваная ў часе перамоў.

Сітуацыя на мяжы дзвюх дзяржаў у раёне водазабору «Галаўны», які кожны з бакоў лічыць сваёй тэрыторыяй, абвастрылася 28 красавіка, калі там паўстаў канфлікт паміж жыхарамі памежных вёсак дзвюх краін. 29 красавіка адбылося ўзброенае сутыкненне паміж вайскоўцамі Кыргызстана і Таджыкістана. Улады Кыргызстана заяўляюць, што таджыкскія вайскоўцы ўжывалі кулямёты і мінамёты. Бліжэй да вечара бакі дамовіліся аб спыненні агню. Бішкек і Душанбэ паведамляюць аб вялікай колькасці пацярпелых. Паводле апошніх звестак, з кыргызскага боку 13 чалавек загінулі і 134 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0