«Прафсаюзнае жыццё — імклівае і бурлівае заўсёды, а асабліва пры сённяшніх абставінах. Нярэдка патрабуецца хуткае рэагаванне на сітуацыю, прыняцце аператыўных рашэнняў.

Доўгае знаходжанне ў вымушаным ад’ездзе, немагчымасць пастаянна трымаць руку на пульсе прафсаюзнага арганізма і паўнавартасна ўдзельнічаць у жыццядзейнасці прафсаюза не ідуць на карысць нашай арганізацыі. Усё вышэйзгаданае і вымусіла мяне прасіць Раду прафсаюза аб адстаўцы з пасады старшыні», — пракаментаваў «НН» сваё рашэнне спадар Завадскі.

У лютым 2020 года ў офісе РЭП прайшлі ператрусы. У канапе на кухні быў знойдзены патрон. Завадскі застаўся на волі, але ў хуткім часе з’ехаў з Беларусі ў Вільню.

На гэты момант выканаўцам абавязкаў старшыні прафсаюза з’яўляецца актывіст з Оршы Васіль Бераснеў. Хто стане новым кіраўніком арганізацыі, стане зразумела 22 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?