Здарэнне адбылося 8 сакавіка, калі бацька гэтых дзяўчынак прыйшоў павіншаваць былую жонку і іх са святам.

У выніку на кухні паміж мужчынамі завязаўся канфлікт. Цяперашні муж быў п'яны. Ён ударыў у твар былога мужа жонкі, калі той трымаў на руках сваю 2-гадовую дачку. Пасля гэтага абвінавачаны ўзяў на пліце рондаль, дзе варыліся пяльмені, і плюхнуў на абаіх кіпнем. 

Мужчына з дачкой атрымалі тэрмічныя апёкі. У яго абпаленыя рукі, у дзяўчынкі — грудзі і жывот.

Абвінавачаны ўжо мае непагашаную судзімасць за нявыплату аліментаў. Мера стрымання да яго пакуль не абіралася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0