Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
2 вялікія спелыя бананы
50 мл алею
70 г цукру
150 г мукі
2 чайныя лыжкі разрыхляльніку
2 чайныя лыжкі карыцы
50 г разынак ці іншай сушанай садавіны на ваш густ
- Расцісніце бананы відэльцам у вялікай місцы, дадайце алей, цукар і перамяшайце да аднароднай масы.
- Дадайце муку, разрыхляльнік, карыцу і сушаную садавіну. Перамяшайце ўсе інгрэдыенты.
- Выкладзіце цеста ў формы для кексаў. Запаўняйце формы прыкладна на ¾.
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
- Выпякайце на працягу 25 хвілін.
Смачна есці!
0
0
0
0
0
0