Пасол ЗША ў Маскве Джон Саліван пакінуў сваю рэзідэнцыю Спаса-Хаус і, як мяркуецца, накіраваўся ў аэрапорт, адкуль плануецца яго вылет у Вашынгтон, паведамляе ТАСС

Таксама ў машыну загрузілі багаж — тры чамаданы.

Раней міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што РФ вышле дзесяць амерыканскіх дыпламатаў.

Паводле слоў Лаўрова, на сустрэчы з паслом ЗША ў Маскве Джонам Саліванам памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў прапанаваў паслу выехаць у Вашынгтон для кансультацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0