Алега судзяць па ч. 1 і 2 артыкула 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх». Корбану можа пагражаць да 3 гадоў зняволення.
Суддзя Малашанка падтрымала просьбу пракурора і закрыла судовы працэс. 21 красавіка на ім дапытвалі сведак, тое самае будуць рабіць і на наступны дзень. Найхутчэй, што вырак будзе вынесены на наступным тыдні.
Алег Корбан ужо шмат гадоў у дэмакратычным руху. Быў актывістам «Маладога фронту» і АГП, потым стварыў уласную арганізацыю.
0
0
0
0
0
0