У якім статусе знаходзіцца Наважылаў цяпер, невядома.
Пазней Уладзіслаў распавёў Onliner: «У мяне забралі тэлефон як доказ здзяйснення злачынства і сышлі. Добра, што не забралі астатнюю апаратуру. Але ўжо ў панядзелак мне трэба будзе вярнуцца ў Гомель, і, вы не паверыце, мяне адправілі на псіхалагічную экспертызу, каб зразумець, ці нармальны я».
Увосень 2020 саліст вядомага гомельскага метал-гурта Gods Tower разам з Аляксандрам Памідоравым прайшоў праз «суткі» за канцэрт на Ангарскай у Мінску.
0
0
0
0
0
0