17 красавіка рух цягнікоў на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях метро будзе арганізаваны па графіку рабочай суботы, паведамляе Мінскі метрапалітэн у сваім тэлеграм-канале.
Інтэрвал руху складзе 3 хвіліны ў ранішнюю гадзіну «пік» (з 07:00 да 09:00) і 5-6 хвілін з 09:00 да 17:00.
На трэцяй лініі цягнікі будуць хадзіць, як у звычайныя суботы.
0
0
0
0
0
0