Канстытуцыйная камісія.
«Што тычыцца выбарцаў, то ёсць планы, каб права галасаваць было ў людзей ад 20 да 70 гадоў», — паведаміла вядучая Сталічнага тэлебачання.
«Прадстаўнікі Канстытуцыйнай камісіі таксама лічаць гэта аптымальным, паколькі маладыя людзі ўжо паспеюць сфармавацца як асобы і будуць здольныя рэальна ацэньваць сітуацыю. А старэйшае пакаленне пры прыняцці важнага рашэння яшчэ праяўляе актыўнасць у грамадска-палітычным жыцці краіны, і на іх выбар ніяк не можа паўплываць стан здароўя», — прагучала такая аргументацыя.
На гэты момант выбарчае права ёсць ва ўсіх грамадзян, старэйшых за 18 гадоў.
Пазней у тэкставай версіі артыкула на СТВ згадка аб прапанове скараціць колькасць людзей з выбарчымі правамі знікла, але ў відэа яна засталося.
Тлумачэння, чаму гэты момант быў выдалены з тэкставага артыкула, на старонцы СТВ няма.