Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 130,42 млн, павялічыўшыся за суткі больш як на 510 тыс. Згодна з апублікаванымі ў нядзелю звесткамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), колькасць смяротных зыходаў вырасла больш як на 10,1 тыс., перавысіўшы 2,84 млн.

Статыстыка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўлічвае толькі афіцыйныя звесткі аб выпадках заражэння і смерці, якія прадстаўляюцца дзяржавамі.

Больш за 34% выпадкаў інфікавання, паведамленні пра якія паступілі ў СААЗ за мінулыя суткі, прыпадаюць на Паўночную і Паўднёвую Амерыку (177 098), на другім месцы — Еўропа (169 858), на трэцім — Паўднёва-Усходняя Азія (103 810).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0