lemonde

lemonde

У рамках каранціну ўводзяцца наступныя абмежавальныя меры:

— супрацоўнікі павінны будуць вярнуцца на дыстанцыйную працу;

— зачыняцца ўсе крамы, акрамя тых, дзе прадаюцца тавары першай неабходнасці;

— на тры тыдні будуць зачыненыя дзіцячыя сады, школы і каледжы. Студэнты ВНУ змогуць наведваць заняткі адзін дзень у тыдзень;

— будзе забаронена з'язджаць ад дома далей чым на 10 кіламетраў без уважлівай прычыны. Паездкі паміж рэгіёнамі будуць дазволеныя толькі падчас велікодных святаў.

Неабходнасць новага каранціну Макрон патлумачыў распаўсюджваннем у Францыі брытанскага штаму каранавіруса.

«Я звяртаюся да вас, каб заклікаць усіх да мабілізацыі на красавік», — заявіў французскі прэзідэнт. Ён дадаў, што ўлады плануюць пачынаць адмену абмежаванняў з-за каранавіруса да сярэдзіны мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0