«Труба газавая ідзе і па Расіі, і па Беларусі, уся інфраструктура створана, таму тут адразу бачыцца адзіны рынак. Мы спадзяёмся, што ён запрацуе 1 студзеня 2022 года», — паведаміў Сямашка выданню.

Акрамя таго, Уладзімір Сямашка адзначыў, што абмяркоўваецца стварэнне аб'яднанай энергасістэмы дзвюх краін. «Павінны быць створаны аднолькавыя ўмовы працы. І кошт кілават-гадзіны, і, адпаведна, тарыфы на перадачу, і г. д. але спачатку бачыцца, што павінны быць вызначаныя ўпаўнаважаныя аператары беларускай і расійскай сістэм. І вось гэтыя таргі павінны ісці пакуль у опце, праз перасек, які ёсць на мяжы Расіі і Беларусі. Тыя лініі электраперадачы, якія ёсць, напрыклад, паміж Смаленскам і Беларуссю, дазваляюць прапускаць дзесьці 7-8 млрд кілават-гадзін. У гэтых межах будзе ісці Аптовая праграма. Паралельна з гэтым будзе ісці працэс стварэння адзінай энергасістэмы Расіі і Беларусі», — растлумачыў пасол.

Сямашка лічыць, што на першым этапе рынак будзе аб'яднаны на працягу трох-чатырох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0