Сустаршыня аргкамітэту Партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец каментуе апошнія падзеі ў беларуска‑расейскіх адносінах: «Нарэшце! Тое, што трэба зрабіць цяпер – гэта дэнансаваць усе дамовы аб супольнай ахове заходняй мяжы, аб супольнай супрацьпаветранай абароне, пагадненне аб Саюзнай дзяржаве і пачаць поўнафарматныя перамовы з Еўразвязам.

Калі ў Беларусі пазіцыя прынцыповага нейтралітэту – то роўныя стасункі і з Расеяй, і з Захадам. Наступным крокам я бачу вывад расейскіх войск з тэрыторыі Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?