Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ двух чалавек, паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі Праваабарончы цэнтр «Вясна». Цяпер у краіне ўжо 288 палітвязняў, піша Tut.by.

У спіс палітвязняў уключылі Вольгу Завадскую з Брэста. Яе абвінавачваюць па ч. 2 арт. 339 (хуліганства) КК Беларусі. Яна знаходзіцца пад хатнім арыштам. Следства абвінавачвае яе ў тым, што 23 кастрычніка яна разам з іншымі грамадзянамі зрабіла пудзіла, «прадставіўшы яго перад грамадскасцю як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Да пудзіла былі прымацаваныя два аркушы паперы, на якіх хтосьці напісаў «скраў галасы» і «асудзіў невінаватых». Затым пудзіла павесілі на дрэве на Варшаўскай шашы.

Міхаіл Беркас з Оршы прызнаны вінаватым па арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) КК Беларусі. Яго прысудзілі да месяца арышту. Ён зрабіў некалькі графіці («Няхай жыве Беларусь», «3%» і інш.) на будынках у Заходнім раёне Оршы.

Праваабаронцы лічаць, што і ў першым, і ў другім выпадку акцыі мелі пратэсны характар. Такое выказванне меркавання падпадае пад абарону Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога супольнага з абвінавачваннямі.

Колькасць палітвязняў у краіне вырасла да 288.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0