Інспектары падалі кіроўцу знак спыніцца, але ён яго праігнараваў, працягнуў рух і павярнуў на вуліцу Брылеўскую.

Экіпаж ДАІ пачаў пераслед. Каля дома №46 кіроўца не даў рады кіраванню, збіў дарожны знак і ўрэзаўся ў дрэва. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.

Аказалася, што кіроўца «Кіа» ў момант здарэння знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У выдыханым парушальнікам паветры было два праміле алкаголю.

Ад 1 сакавіка стала больш жорсткім пакаранне ў дачыненні да нецвярозых кіроўцаў. Цяпер, калі ў выдыханым паветры ад 0,3 да 0,8 праміле алкаголю, кіроўцу пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання тэрмінам на 3 гады. Калі звыш 0,8 праміле — штраф будзе ўжо складаць 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0