spring96.org

spring96.org

Ім былі выстаўленыя абвінавачванні па артыкуле 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і артыкуле 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергеевіч, пракурор — Андрэй Аношка.

10 жніўня вечарам у Жлобіне маладыя людзі сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі ўдары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок.

На судзе высветлілася, што прызнальныя паказанні яны давалі пад ціскам і запалохваннем. Андрэя Шаўчука, напрыклад, збівалі, прымушаючы даць на відэа неабходныя паказанні.

Пракурор Аношка запрасіў для Шмігельскага, Патрушава і Шаўчука па тры гады калоніі агульнага рэжыму.

У выніку суддзя абвясціў канчатковы прысуд з улікам паглынання менш строгага пакарання больш строгім: па два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Ілля Патрушаў, які да абвяшчэння прысуду быў на волі пад асабістай парукай, узяты пад варту ў залі суда.

ГУБАЗіК затрымаў яшчэ дваіх удзельнікаў масавых беспарадкаў у Жлобіне. Як мяркуе следства, мясцовыя жыхары (21 і 23 гадоў) датычныя да жнівеньскіх масавых беспарадкаў у райцэнтры: кідалі камяні ў міліцыянтаў і службовы транспарт. Таксама хлопцы — актыўныя карыстальнікі дэструктыўных тэлеграм-каналаў і груп.

Раней у Жлобіне за падзеі 10 жніўня 2020 года былі асуджаныя Яўген Каханоўскі, Дзмітрый Гопта, Віталь Прохараў, Аляксандр Кісялёў, Сяргей Бекарэвіч, Андрэй Расулаў і яшчэ некалькі чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0