Чытайце таксама: «Куды ж вы, Аляксандр Рыгоравіч, сабраліся, як мы без вас?» Як прайшла першая сустрэча камісіі па канстытуцыі. Уражанні ўдзельніка

Лукашэнка падпісаў указ аб канстытуцыйнай камісіі: у складзе 36 чалавек

У камісію не ўключылі ніводнага чалавека з іншымі палітычнымі поглядамі. У яе не ўвайшлі ні нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, ні генерал-маёр Мечыслаў Грыб, ніводнага праваабаронцы, прадстаўніка недзяржаўных арганізацый, сілавікоў, інтэлігенцыі, бізнэсу ці прафесійных аб'яднанняў з нелукашэнкаўскімі палітычнымі поглядамі.

Падзеі 2020 года былі адлюстраваннем жадання грамадзян атрымаць рэальнае, а не фіктыўнае права выбіраць і быць абранымі. Падзеі былі наступствам глыбокай і ўсвядомленай незадаволенасці існуючай сістэмай. Людзі патрабавалі не змен у Канстытуцыю, ніхто не згадваў ні пра якую канстытуцыю, людзі патрабавалі 1) стварэння сістэмы сумленнага падліку галасоў і 2) роўнай, а не выбарачнай законнасці для ўсіх грамадзян незалежна ад поглядаў і ўсіх суб’ектаў гаспадарання незалежна ад форм уласнасці.

Легітымнасць паправак у Канстытуцыю, распрацаваных нерэпрэзентатыўнай камісіяй, у вачах праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі і прыхільнікаў перамен будзе нулявой. Іх прыняцце не зніме тых супярэчнасцей між рэаліямі эканомікі ХХІ стагоддзя, рэаліямі свядомасці людзей ХХІ стагоддзя і палітычнай сістэмай, якая існуе ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0