СК

СК

Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі з'яўляліся каардынатарамі на месцах, адміністравалі тэматычныя тэлеграм-каналы, асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту, выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі, кіравалі ўдзельнікамі, займаліся іх падрыхтоўкай і матэрыяльным забеспячэннем, паведамлялі аб перасоўваннях супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта.

Паводле СК, пратэсныя акцыі зрывалі адукацыйны працэс і нармальную працу ВНУ, паколькі моладзь блакавала калідоры і лесвічныя пралёты, ускладняла праход студэнтаў, выкладчыкаў і наведвальнікаў, стварала шум (гучныя крыкі, свіст, скандаванне лозунгаў, спевы).

У крымінальнай справе 12 абвінавачаных: студэнты, выкладчык і член Каардынацыйнай рады. У СК сцвярджаюць, што пытанні арганізацыі пратэсных акцый абмяркоўваліся са Святланай Ціханоўскай, у тым ліку — пры дапамозе пастаянных відэаканферэнцый.

Па выніках расследавання фігурантам выстаўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, учыненых групай асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай, крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0