Фота ДАІ Віцебскай вобласці

Фота ДАІ Віцебскай вобласці

63-гадовы кіроўца на «Фіяце» на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з «Фальксвагенам». За рулём яго ехаў кіроўца 1998 года нараджэння.

66-гадовая пасажырка «Фіята» загінула на месцы, кіроўца шпіталізаваны. Вадзіцель другога аўто і два 25-гадовыя пасажыры таксама шпіталізаваныя.

А ў Гомелі ў суботу прыкладна ў 7:30 23-гадовы кіроўца таксі не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі, дзе ўрэзаўся ў слуп.

Хлопец атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Фота ДАІ

Фота ДАІ

Раніцай 13 сакавіка ў Капыльскім раёне, на 120-м кіламетры дарогі Асіповічы — Баранавічы сутыкнуліся «Рэно» і МАЗ.

МУС

МУС

70-гадовы кіроўца «Рэно» выязджаў з другараднай дарогі і не прапусціў МАЗ з прычэпам.

У выніку ДТЗ 55-гадовы пасажыр легкавіка ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Кіроўца і 39-гадовы пасажыр з рознымі раненнямі шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0