Папова падкрэсліла, што ёсць час падрыхтавацца да такога сцэнару — распрацаваць тэсты і стварыць вакцыну. «Не спатрэбіцца — вось гэта будзе ўжо шчаслівы выпадак. Але калі спатрэбіцца, мы будзем гатовыя. Гэта значыць, мы змаглі ўбачыць і папярэдзіць усю сусветную супольнасць аб тым, што пагроза ёсць», — дадала суразмоўца агенцтва.

У лютым Папова заявіла, што навукоўцы пацвердзілі першыя выпадкі заражэння людзей вірусам птушынага грыпу A(H5N8). Тады паведамлялася, што заразіліся сем супрацоўнікаў птушкафабрыкі на поўдні Расіі, дзе ў снежні мінулага года адбылася ўспышка сярод пагалоўя птушак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0